Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за зняцце дэпутацкай недатыкальнасці

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за зняцце дэпутацкай недатыкальнасці

Вярхоўная Рада Украіны на галасаванні 3 верасня прагаласавала за зняцце дэпутацкай недатыкальнасці. Як інфармуе Громадське, за гэтае рашэнне прагаласавалі 373 дэпутаты.

Плануюцца змены ў Канстытуцыі Украіны. У прыватнасці, будзе адмененая норма, згодна з якой народных дэпутатаў нельга прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, затрымаць або арыштаваць без згоды Вярхоўнай Рады.

Пры гэтым працягне дзейнічаць норма, паводле якой дэпутаты не будуць юрыдычна адказваць за вынікі галасавання або выказванні ў парламенце і яго органах (за выключэннем адказнасці за абразу або паклёп).

Змены мусяць набыць моц з 1 студзеня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі