Вы тут

Вялізны град засыпаў аўстралійскі горад

Град у Аўстраліі / abc.net.au

Вялізны град засыпаў аўстралійскі горад Квінсленд і наваколле. Ён разбіваў шкло ў вокнах дамоў, пашкодзіў аўтамабілі. Град меў памер з курынае яйка. Улады папярэджвалі пра такую небяспеку і пра моцны вецер, парывы якога дасягалі 16 метраў за секунду, інфармуе abc.net.au.

Стыхія пашкодзіла лініі электраперадачы, без электрычнасці засталіся каля 20 тысяч дамоў. Звестак пра пацярпелых няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.