Вы тут

Вялікую партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт затрымалі на ўкраінскай мяжы

Украінскія памежнікі выявілі каля двухсот скрынь цыгарэт беларускай вытворчасці ў тайніку з дошак / dpsu.gov.ua

Буйную партыю тытунёвай кантрабанды з Беларусі затрымалі ў нядзелю, 29 жніўня, на ўкраінскай мяжы.

Украінскія памежнікі выявілі ў тайніку грузавіка, які рухаўся з Беларусі, вялікая колькасць кантрабандных цыгарэт. Грузавік з беларускай рэгістрацыяй даглядалі на памежным пераходзе Выступовічы. Схованкі з цыгарэтамі былі абсталяваны сярод грузу дошак. Усе знойдзеныя тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці, паведамляе сайт пагранічнага ведамства Украіны.

dpsu.gov.ua

На момант публікацыі ўкраінскія праваахоўнікі дасталі з тайніка 192 скрыні кантрабанднага тытуню. Выгрузка цыгарэт і іх падлік пакуль працягваецца. Прадухіліць кантрабанду атрымалася дзякуючы аператыўным дадзеным, атрыманым Дзяржпагранслужбай Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.