Вялікая калона вайсковых грузавікоў прыбыла ў Сімферопаль

Тэхніка перасоўвалася без нумарных знакаў. Калону суправаджала паліцэйская машына расійскай вайсковай аўтаінспекцыі. Раней ужо паведамлялася, што ў Сімферопаль прыбыла калона з амаль 90 вайсковых аўтамабіляў.



За апошнія дні ў горад прыбылі больш за 160 грузавікоў з расійскімі вайскоўцамі.


Раней у Дзяржаўнай памежнай службе заявілі, што ў Крыме знаходзяцца ўжо амаль 30 тысяч расіян. Таксама памежнікі паведамляюць, што Расія фактычна бесперашкодна праводзіць войскі праз пункт пропуску “Крым”, паведамляюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі