Вялікабрытанія прапануе пазбавіць Расію ЧС па футболе ў 2018 годзе


Паводле віцэ-прэм’ера, пазбаўленне Расіі права на правядзенне сустветнага першынства па футболе ў 2018 годзе стане пакараннем за дапамогу сепаратыстам на ўсходзе Украіны. Клег лічыць, што паміж падтрымкай, якая аказваецца Расіяй незаконным узброеным фармаванням у Данецкай вобласці, і гібеллю трохсот чалавек у лайнеры, збітым над Данеччынай, ёсць непасрэдная сувязь.

Партыя ліберальных дэмакратаў, якую ўзначальвае Клег, — саюзнік брытанскага прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана па ўрадавай кааліцыі. Віцэ-прэм’ер настойвае на тым, каб сярод санкцый ЕС супраць Расіі, пра якія неаднаразова казаў Кэмеран, было і пазбаўленне Масквы права на правядзенне чэмпіянату свету па футболе.

Нік Клег заявіў газеце Sunday Times, што свет пакажа слабасць і няшчырасць сваіх пратэстаў супраць дзеянняў Уладзіміра Пуціна, калі пагодзіцца праводзіць чэмпіянат у Расіі, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі