Вялікабрытанія можа правесці рэферэндум па выхадзе з ЕС летам 2016 года

Адным з перадвыбарных абяцанняў Дэвіда Кэмерана на парламенцкіх выбарах было правядзенне рэферэндума па выхадзе Вялікабрытаніі са складу Еўрасаюза. Прэм’ер абяцаў правесці яго ў 2017 годзе.

Брытанская газета Guardian піша, што рэферэндум хутчэй за ўсё пройдзе ўлетку 2016 года. Пра гэта паведамляе закрытая крыніца ў парламенце:

“Зараз настрой акурат такі, каб паскорыць працэс і даць нам магчымасць правесці рэферэндум у 2016 годзе. Мы заўжды казалі, што 2017 год — гэта крайні, але не фіксаваны тэрмін”.

Адна з прычын, па якой рэферэндум жадаюць правесці годам раней, гэта выбары ў Францыі і Нямеччыне 2017 года. У парламенце хочуць пазбегнуць іх уплыву, піша Guardian.

У выданні адзначаецца, што законапраект, які неабходны для правядзення рэферэндуму, можа быць прыняты ў чэрвені 2016 года. Гэта зробіць магчымым рэферэндум ўжо ў ліпені. Або ў верасні 2016 года, пасля летніх парламенцкіх вакацыяў.

Фота: delyagin.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі