Вялікабрытанія: Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды

Вялікабрытанія: Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды

Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды. Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара Вялікабрытаніі, міністр па пытаннях еўрапейскага суседства і справах Амерыкі Уэндзі Мортан, якая агучыла пазіцыю сваёй краіны. 4 жніўня яна сустракалася з беларускім амбасадарам Сяргеем Алейнікам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай працы ў Вялікабрытаніі. Міністр падзякавала паслу "за сем гадоў беларуска-брытанскага супрацоўніцтва".

Далей гаворка пайшла пра выбары ў нашай краіне. Як паведамляе прэс-служба амбасады Вялікабрытаніі, спадарыня Уэндзі Мортан "выказала занепакоенасць з нагоды абыходжання з кандыдатамі, грамадзянскай супольнасцю і СМІ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі