Вядучая пераблытала імя кіраўніка дзяржавы, яе адхілілі ад эфіру
Жанчына працавала на індыйскім тэлеканале Doodarshan.
Падчас чытання навінаў яна назвала старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзыньпіна "Адзінаццаць Цзыньпін". Вядучая пераблытала яго імя на англійскай мове (Xi) з рымскай лічбай XI.
Кіраўніцтва тэлеканала заявіла, што здарылася "недаравальная памылка", а вядучую адхілілі ад чытання навінаў на некалькі месяцаў. РІА "Новости" адзначае, што жанчыну нанялі часова, паколькі ў тэлеканала не хапае кваліфікаваных кадраў.
Старшыня КНР знаходзіўся на бягучым тыдні з візітам у Індыі ў мэтай умацавання гандлёвых і эканамічных сувязяў паміж краінамі.
Фота — ria.ru