Вядучага інжынера "Мінскэнерга" вінавацяць у "зліве" даных 500 чалавек

Затрыманы інжынер "Мінскэнерга" / кадр з відэа
Затрыманы інжынер "Мінскэнерга" / кадр з відэа

У Мінску затрымалі і ўзялі пад варту вядучага інжынера "Мінскэнерга", паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Гаворыцца, быццам ён, выкарыстоўваючы службовае становішча, перадаў "экстрэмісцкім тэлеграм-каналам" асабістыя даныя больш як 500 службовых асобаў. Яму выставілі абвіанвачанне паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (дапамаганне ў распальванні варожасці і розні, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса.

Таксама сілавікі прыйшлі сёння да супрацоўнікаў "Віцебскэнерга". Яны правялі ператрус на працы ў начальніцы аддзела бухгалтарскага ўліка і эканамічнага планавання, перадаюць праваабаронцы "Вясны".

Спачатку жанчыну забралі ў КДБ, а потым арыштавалі на 15 сутак і змясцілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі