Вядомы расійскі рэжысёр здыме ў Беларусі фільм пра Чарнобыль
Вядомы расійскі сцэнарыст і кінарэжысёр Аляксандр Міндадзэ сумесна з кінастудыяй "Беларусьфільм" рыхтуецца да здымак карціны, прысвечанай 25-м угодкам выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, перадае БЕЛТА.
Галоўны герой фільма — малады сакратар гаркама партыі — становіцца сведкам катастрофы. Перад ім узнікае маральны выбар: выратаваць людзей і горад альбо выканаць загад "зверху" і не сеяць паніку.
Цяпер ідзе дапрацоўка сцэнара. У верасні пачнецца падрыхтоўчы перыяд. Прыцягваць папулярных і медыйных акцёраў рэжысёр не збіраецца. Прэм'ера карціны з працоўнай назвай "У суботу" запланаваная на 2011 год.