Вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі загінуў у аварыі

Вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі загінуў у аварыі

У аўтааварыі па дарозе на Нарач загінуў вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета "Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва" Уладзімір Карагін.

Па яго словах, прычынай ДТЗ стаў лось, які выскачыў на дарогу. Адзін з кіроўцаў на трасе аб'язджаў жывёлу і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся ў машыну Наваселецкага. 

Наваселецкі быў інвестарам і стваральнікам этнакультурнага комплексу "Наносы" на тэрыторыі нацыянальнага парку "Нарачанскі", піша tut.by. Таксама бізнэсовец быў акцыянерам кампаніі "Паціа", якая кантралюе гандлёвую сетку па продажы тэхнікі "5 элемент". 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 08.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі