Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт

Новы сайт www.belmusic.org з’явіўся ў аднаго з самых вядомых музычных лейблаў Беларусі БМАgroup (“Беларуская музычная альтэрнатыва”).
Як паведаміў кіраўнік БМА Віталь Супрановіч, пакуль на сайце змешчаны толькі музычныя навіны, але ў будучыні плануецца ператварыць яго ў вялікі музычны партал, прысвечаны альтэрнатыўнай музыцы ў Беларусі.

Неўзабаве там з’явяцца рэцэнзіі на рэлізы БМАgroup, якіх за 12 гадоў існавання лейбла назбіралася каля паўтары сотні. У больш далёкіх планах – хіт-парады, mp3-базы… Пакуль Віталь Супрановіч запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у распрацоўцы новага парталу.

“Мы запрашаем зацікаўленых людзей, якія б хацелі супрацоўнічаць з нашым сайтам і непасрэдна з Беларускай музычнай альтэрнатывай. Мы будзем рады, выслухаць розныя цікавыя ідэі, якія мы зможам разам рэалізаваць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі