Вядомая інтэрнэт-крама перастала прадаваць абутак у Беларусі. Даведаліся прычыну

Чаму Lamoda перастала прадаваць абутак? / pixabay
Чаму Lamoda перастала прадаваць абутак? / pixabay

У вядомай інтэрнэт-краме Lamoda.by перастаў адлюстроўвацца тавар у раздзеле "абутак". Пра гэта Еўрарадыё паведамілі чытачы.

Калі зайсці на сайт прадаўца і паспрабаваць адшукаць, напрыклад, чаравікі ці туфлі, выявіцца, што раздзелы з гэтым таварам пустыя. "Мы ўсё паглядзелі, але нічога не знайшлі" — такая інфармацыя з'яўляецца на старонцы ў адказ на пошукавы запыт.

"Цяпер на нашым сайце часова недаступны ўвесь абутак. Звязана гэта з тэхнічнымі збоямі ў рабоце нацыянальных сістэм маркіроўкі абутку ў рамках ЕАЭС. Мы чакаем вырашэння праблемы з боку гэтых сістэм, пасля чаго абутак вернецца ў продаж", — растлумачылі прычыну непаладак у тэхпадтрымцы прадаўца.

Таксама там дадалі, што продаж абутку адновіцца арыенціровачна 10 лістапада.

Нагадаем, з 1 лістапада 2021 года ў Беларусі ўвесь абутак падлягае спецыяльнай маркіроўцы. Прадаваць яго рэшткі з гэтага моманту можна толькі пасля размяшчэння на тавары ідэнтыфікацыйных знакаў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі