Вук Рашавіч афіцыйна стаў галоўным трэнерам мінскага футбольнага “Дынама”

Сербскі спецыяліст Вук Рашавіч сёння афіцыйна стаў галоўным трэнерам мінскага футбольнага “Дынама”. Сёлетні сезон ён пачаў у якасці спартовага дырэктара клуба, а пасля нядаўняй адстаўкі Душага Угрына выконваў абавязкі галоўнага трэнера.

Рашавіч рыхтаваў дынамаўцаў да матчу 4-га тура чэмпіяната Беларусі, у якім футбалісты перамаглі жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 4:0. Сёння пад яго кіраўніцтвам “Дынама” правядзе гульню з “Мінскам”.

Асістэнтамі сербскага трэнера сталі яго суайчыннікі Любіша Ранкавіч, Уладам Урошавіч, Горан Ісідоравіч, а таксама беларус Васіль Кушнір, які раней гуляў за “Дынама”.

Трэніраваць брамнікаў будзе дзеючы галкіпер Васіль Хамутоўскі, а начальнікам каманды стане вядомы ў мінулым футбаліст Сяргей Паўлючук, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі