Вы тут

Вооглайд: свабода — гэта найвялікшая каштоўнасць і для чалавека, і для нацыі

Юла Вооглайд (Ülo Vooglaid) / postimees.ee

25 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, філосаф, пачэсны прафесар Тартускага ўніверсітэта, удзельнік дэлегацыі, якая ў 1989 годзе вяла перамовы з Міхаілам Гарбачовым пра выхад Эстоніі са складу СССР, Юла Вооглайд.

Багацце і разнастайнасць культур — адзін з цудаў нашага сусвету. І заўсёды вялікая страта, калі нейкая імперыя задушыць культуру іншага народа. Калі ад культуры нейкай нацыі застаецца толькі памяць. Гэта жахлівае злачынства, перакананы Юла Вооглайд. А таму, кажа ён, нацыянальная ідэя, якая дапамагае народу захоўваць сябе і сваю культуру, проста неабходная. Як і свабода, без якой і гэта захаванне, і сама будучыня нацыі немагчымыя.

Пра тое, як супрацьстаяць знішчэнню нацыянальнай культуры, якую ролю ў гэтым грае мова і дзе шукаць нацыі сваю нацыянальную ідэю і смеласць змагацца за свабоду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юла Вооглайдам.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.