Візавы цэнтр Іспаніі зноў прыпыніў прыём дакументаў на няпэўны тэрмін
![Візавы цэнтр Іспаніі / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viza-2408-1.jpg.webp?itok=xDKLY4yV)
Візавы цэнтр Іспаніі / БЕЛТА
Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску з 24 жніўня часова прыпыніў прыём дакументаў па тэхнічных прычынах. Адпаведная абвестка ад імя адміністрацыі з'явілася ў самім цэнтры.
Цяпер там можна толькі забраць пашпарты. Калі адновіцца прыём дакументаў — невядома.
Па іспанскія візы беларусам цяпер давядзецца ездзіць у Расію.
Раней іспанскі візавы цэнтр у Мінску ужо быў зачынены больш як год, і беларусам даводзілася ездзіць на падачу дакументаў у іспанскае консульства ў Маскве.
Аднавіў працу цэнтр сёлета напрыканцы чэрвеня. Прычым прынятыя дакументы ўсё адно вазілі ў Маскву, што зацягвала іх афармленне.
![Візавы цэнтр Іспаніі зноў прыпыніў прыём дакументаў на няпэўны тэрмін](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/viza-2408-2.png.webp?itok=5P3JU-3b)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.