Вы тут

"Вірусны эфект": як COVID-19 ударыў па турызме і што будзе далей

"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё.

"Ужо сёння можна сказаць — мы перамаглі", — гаворыць Аляксандр Лукашэнка пра каранавірус. Але тады чаму дагэтуль уезд для беларусаў у большасць краін свету закрыты?

Як пандэмія ахапіла сферу турызму? Як перажываюць крызіс работнікі турыстычных кампаній? Куды ўжо можна паехаць, а дзе і чаму нас не чакаюць?

29 ліпеня ў праграме "Вірусны эфект" мы шукаем адказы на гэтыя і іншыя пытанні разам з рэдактарам сайта Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Ліліяй Кобзік.

 

"Вірусны эфект" — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашы госці — дактары, музыкі, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фестываляў, уладальнікі клубаў, настаўнікі і іншыя.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.