Вірус Зіка пагражае больш як 2 мільярдам чалавек

Вірус Зіка пагражае больш як 2 мільярдам чалавек

У рэгіёнах свету, дзе ёсць небяспека распаўсюду вірусу Зіка, пражываюць больш за 2 мільярды чалавек. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе eLife, перадае Бі-Бі-Сі.

Першапачаткова лічылася, што вірус, які прыводзіць да цяжкіх прыроджаных дэфектаў, перадаецца праз укусы адной з разнавіднасцяў маскітаў — Aedes aegypti, або камара жоўталіхаманкавага.

Аднак апошнія даследаванні паказалі, што распаўсюд вірусу Зіка не абмяжоўваецца толькі арэалам пражывання Aedes aegypti — працэс перадачы захворвання больш складаны. Па словах навукоўцаў, верагодная вобласць распаўсюду віруса ахоплівае тэрыторыі ад паўночнай Аўстраліі да паўднёвай Азіі, усю цэнтральную і частку заходняй і паўднёвай Афрыкі, а таксама большую частку Паўднёвай і частку Паўночнай Амерыкі, у тым ліку ўзбярэжжы ЗША.

Адзін з аўтараў даследавання, навуковец Олівер Брэйдзі з Оксфардскага ўніверсітэта, заявіў: "Камары — гэта толькі адна ўмова, неабходная для распаўсюду віруса Зіка, але ёсць і цэлы шэраг іншых. Умовы надвор'я павінны быць дастаткова цёплымі, каб вірус мог аднаўляцца ў целе камара. Акрамя таго, павінна быць высокая шчыльнасць насельніцтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі