Вільня настойвае на пашырэнні санкцый супраць "Беларуськалія"

Вільня набывае соль "Беларуськалія" для ўтрымання дарог​  / Reuters
Вільня набывае соль "Беларуськалія" для ўтрымання дарог​  / Reuters

Увесці яшчэ і нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да "Беларуськалія" запатрабаваў ад урада краіны мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус, паведамляе lrt.lt. Пад забаронай павінна апынуцца ўся прадукцыя прадпрыемства, у тым ліку, і соль, якая выкарыстоўваецца для ўтрымання дарог.

Нагадаем, санкцыі, уведзеныя ЕС у дачыненні да беларускага калійнага прадпрыемства, не распаўсюджваюцца на прадукцыю хларыду натрыю.

Некалькі гадоў таму ўлады Вільні заключылі папярэднія кантракты на пастаўку гэтай солі з кампаніяй Lit Salt Trade, якая пастаўляе соль для дарог ад "Беларуськалія". Кампанія амаль заўсёды прапануе самы нізкі кошт, і законных падстаў адмовіць ёй у мэрыі літоўскай сталіцы няма. Кантракт з гэтым пастаўшчыком дзейнічае да кастрычніка 2022 года. Па ім гарадскія ўлады павінны закупіць яшчэ да 20 тысяч тон солі на суму каля 1,6 мільёна еўра.

Рэмігіюс Шымашус просіць урад увесці нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да ўсёй прадукцыі "Беларуськалія" "як мага хутчэй, але не пазней, чым на працягу 2 тыдняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі