Вікторыя Азаранка збіраецца выступіць на турніры ў Брысбене ў 2018 годзе

Вікторыя Азаранка збіраецца выступіць на турніры ў Брысбене ў 2018 годзе

Вікторыя Азаранка плануе выступіць на тэнісным турніры ў Брысбене ў 2018 годзе.

Пра гэта беларуская тэнісістка паведаміла 25 снежня ў міні-чаце са сваімі заўзятарамі ў твітары, піша "Прессбол". Азаранка адказала на пытанні маладых мам, заявіла, што сімпатызуе Стэфену Кары і Ліянэлю Месі.

А вось у Мінск бліжэйшым часам спартоўка не збіраецца. 11-12 лютага 2017 года ў беларускай сталіцы наша жаночая зборная па тэнісе будзе сустракацца з галандкамі ў рамках 1-га круга Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Па словах Азаранкі, яна не зможа паназіраць за гэтай гульнёй на радзіме.

Як паведамлялася раней, 20 снежня 27-гадовая Вікторыя Азаранка ў ЗША нарадзіла сына. Бацькам дзіцяці стаў амерыканец Білі Макінг.

Вікторыя Азаранка збіраецца выступіць на турніры ў Брысбене ў 2018 годзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі