Вікторыя Азаранка займае 17-е месца сярод найлепшых тэнісістак свету

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA паднялася на адну пазіцыю і цяпер займае 17-е месца. У сотні найлепшых тэнісістак свету таксама і беларуска Вольга Гаварцова, якая захавала за сабой 46-е месца.
Па-ранейшаму рэйтынг ачольвае Алена Янкавіч з Сербіі. Яна ж з'яўляецца лідэрам чэмпіёнскай гонкі. У гэтым рэйтынгу Азаранка ўтрымлівае 16-ю пазіцыю, а ў парным знаходзіцца на 13-м месцы, інфармуе БЕЛТА.

У рэйтынгу найлепшых тэнісістаў свету беларус Максім Мірны апусціўся яшчэ на адзін радок і займае 523-е месца. У чэмпіёнскай гонцы ён 180-ы. А вось у парным разрадзе Мірны займае 27-е месца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі