Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Брысбене

Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Брысбене

Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Брысбене. 9 студзеня ў фінале яна ўпэўнена перамагла немку Ангеліку Кербер (10-е месца ў рэйтынгу) — 6:3, 6:1. Упартая барацьба ішла толькі ў першай частцы першага сэта, у далейшым Вікторыя ўзяла гульню пад кантроль і ўпэўнена давяла яе да перамогі. Беларуска з наступнага тыдня падымецца з 22-га на 16-е месца ў рэйтынгу WTA. Азаранка вельмі даўно не атрымлівала перамогі на турнірах (папярэдняя на турнірах такога ўзроўня была ў ліпені 2013-га). Цяпер жа спецыялісты адзначаюць, што яна моцна дадала ў гульні, у руху на корце, стала больш устойлівая псіхалагічна.

У Брысбене беларуска не прайграла ніводнага сэту! На шляху да фіналу яна абыграла расіянку Алену Весніну (115-е месца ў рэйтынгу) — 6:2, 6:0, Ісалін Банаванцюр (170) з Бельгіі, якая замяніла румынку Сімону Халеп (яна знялася са спаборніцтваў) — 6:3, 6:2, італьянку Раберту Вінчы (15) — 6:1, 6:2, Саманту Кроўфард (142) з ЗША — 6:0, 6:3.

На турніры ў Брысбене (яго прызавы фонд — 850 тысяч долараў) Вікторыя Азаранка перамагла ўжо другі раз, папярэдні — ў 2009 годзе. 18 студзеня ў Мельбурне стартуе Australian Open.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі