Вікторыя Азаранка выбыла з сусветнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

Вікторыя Азаранка выбыла з сусветнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

12 чэрвеня Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала свой новы рэйтынг. Са спісу выбыла вядомая тэнисистка Вікторыя Азаранка: яе ачкі, заваяваныя летась, згарэлі пасля завяршэння сёлетняга турніру "Ралан Гарос". 

Рэйтынг WTA па-ранейшаму ўзначальвае немка Ангелік Кербер (7035 ачкоў), на другім месцы ідзе румынка Сімона Халеп (6850). Замыкае тройку лідараў чэшка Караліна Плішкава (6690). 

Найлепшы вынік з беларусак — у Аляксандры Сасновіч: яна паднялася з 98-га на 90-е месца. Вольга Гаварцова перамясцілася з 143-й пазіцыі на 137-ю. Арына Сабаленка згубіла больш за 30 пазіцыяў — з 116-га месца апусцілася на 148-ю. Вера Лапко палепшыла свае паказчыкі: з 243-й пазіцыі паднялася на 238-ю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі