Вікторыя Азаранка сёння згуляе з Каралін Вазняцкі

Беларуска Вікторыя Азаранка сёння згуляе ў 2-м крузе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе з Каралін Вазняцкі з Даніі. Ён пачнецца а 11-й гадзіне паводле беларускага часу.

Нагадаем, Азаранка займае ў сусветным рэйтынгу 44-е месца, Вазняцкі — 8-е. Вікторыя, былая першая ракетка свету, намагаецца вярнуць былую форму, каб зноў апынуцца сярод лепшых тэнісістак нашай планеты.

На здымку: У лістападзе 2010-га Азаранка (тады яна была 10-й ракеткай свету) і Вазняцкі (тагачасная першая ракетка свету) правялі ў Мінску дабрачынны тэнісны матч. Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі