Вікторыя Азаранка прайграла на Уімблдоне Сімоне Халеп

Вікторыя Азаранка прайграла на Уімблдоне Сімоне Халеп

Вікторыя Азаранка прайграла на Уімблдоне Сімоне Халеп, другой ракетцы свету — 6:7, 2:6. Гэта быў паядынак 1/8 фіналу. У першым сэце беларуска выйгравала з лікам 4:2, але пасля адбыўся пералом: Вікторыя стала рабіць шмат памылак, а Сімона, наадварот, узмацніла гульню. У выніку румынка вырвала перамогу ў двух сэтах. Па выніках турніра Халеп стане першай ракеткай свету.

Як вядома, Вікторыя Азаранка нядаўна вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння сына. На Уімблдоне яна выйграла ў 1/64 фіналу ў амерыканкі Кэтрын Бэліс (40) — 3:6, 6:2, 6:1, у 1/32 фіналу перамагла расіянку Алену Весніну (16) — 6:3, 6:3, у 1/16 фіналу — Хізер Уотсан (102) з Вялікабрытаніі — 3:6, 6:1, 6:4. На сённяшні дзень у рэйтынгу WTA Азаранка займае 683-е месца. Па выніках Уімблдона яна значна палепшыць у ім сваё становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі