Вікторыя Азаранка патрапіла ў лік 15-ці самых сэксуальных спартсменак свету

У лік 15-ці самых сэксуальных спартсменак свету патрапіла 20-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Рэйтынг апублікаваў амерыканскі спартыўны часопіс ESPN. Большую частку спісу складаюць спартсменкі з ЗША. Азаранка ў ім займае 11-ю пазіцыю, а лідыруе Элісан Сток — рэкардсменка па скачках з шастом. Пры складанні рэйтынгу эксперты часопіса ўлічвалі і тое, якія шансы ёсць у спартсменак на перамогі ў 2010 годзе, паведамляе БЕЛТА.


Адзначым, што акрамя Вікторыі Азаранкі (на здымку) ў ТОП-15 патрапілі яшчэ тры тэнісісткі: Каралін Вазняцкі з Даніі (4-е месца), Алена Весніна (8-е месца) і Алена Дзяменцьева (14-е месца) з Расіі.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі