Вікторыя Азаранка па-ранейшаму чацвёртая ў рэйтынгу WTA

Лідыруе амерыканка Серэна Уільямс з 11590 ачкамі, на другім месцы кітаянка Лі На — 7475 балаў, на трэцім полька Агнешка Радваньска — 6290 ачкоў. Беларуска Вікторыя Азаранка, нягледзячы на тое, што прапускае чарговыя турніры з-за траўмы, захоўвае за сабой чацвёрты радок у рэтынгу, у яе 5361 ачко (у чэмпіёнскай гонцы Азаранка апусцілася на 25-е месца). Аднак Сімона Халеп з Румыніі наблізілася да яе і адстае толькі на 21 ачко.



Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова паднялася ў рэйтынгу WTA з 102-га на 98-е месца.

Фота — daylife.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі