Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на 15-е месца
![Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на 15-е месца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/907429297ria715.jpg.webp?itok=K0dJZ8UY)
Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на 15-е месца. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны раніцай у панядзелак. Пасля ўдзелу ў адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларуска займала 14-ы радок.
Лідары рэйтынгу не змяніліся: амерыканка Серэна Уільямс, немка Ангеліка Кербер і румынка Сімона Халеп.
Беларуска Вольга Гаварцова апусцілася з 74-га на 73-е месца, яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч, гераіня нядаўняга матчу Кубка федэрацыі Беларусь — Канада, замацавалася ў першай сотні — з 100-га месца паднялася на 98-е. 17-гадовая беларуска Арына Сабаленка таксама палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу WTA — была 297-й, а стала 295-й. 17-гадовая Вера Лапко, пераможца юніёрскага адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, з 533-га месца паднялася на 531-е.