Вы тут

Віктар Лукашэнка з Кадыравым наведаў універсітэт, дзе вучыцца расійскі спецназ

Фота з акаўнту Рамзана Кадырава ў сацсетцы "Вконтакте"

25 чэрвеня беларуская дэлегацыя наведала Чачню. Узначальваў дэлегацыю старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі і яго памочнік па нацыянальнай бяспецы Віктар, перадае Радыё "Свабода"

У Чачні беларуская дэлегацыя сустрэлася з кіраўніком рэспублікі Рамзанам Кадыравым, які паведаміў пра гэта "Вконтакте". Па словах Кадырава, Віктар Лукашэнка перадаў яму і чачэнскаму народу словы прывітання і добрыя пажаданні ад кіраўніка Беларусі. 

У сваім акаўнце ў твітэры Кадыраў напісаў, што разам з Віктарам Лукашэнкам наведаў Расійскі ўніверсітэт у Гудэрмэсе. Там, па яго словах, створаныя "найлепшыя ў свеце ўмовы для падрыхтоўкі падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння".