Відэа, як футбольная зборная Францыі на Еўра-2016 разграміла Ісландыю

Відэа, як футбольная зборная Францыі на Еўра-2016 разграміла Ісландыю

На футбольным чэмпіянаце Еўропы сталі вядомыя ўсе паўфіналісты. У нядзелю, 3 ліпеня, зборная Францыі ў апошнім матчы 1/4 фіналу разграміла каманду Ісландыі — 5:2. У французаў галы забілі Аліўе Жыру (12-я і 59-я хвіліны), Поль Пагба (20-я), Дзімітры Пает (43-я) і Антуан Грызман (45-я), у ісландцаў — Калбейн Сігтарсан (56-я) і Біркір Б'ярнасан (84-я хвіліна). Грызман — на сённяшні дзень найлепшы бамбардзір Еўра-2016, у яго чатыры забітыя мячы.

Ісландцы шмат памыляліся ў абароне — відавочна, што пасля цяжкіх папярэдніх матчаў у гульцоў каманды-сенсацыі першынства засталося мала сіл для таго, каб даць бой яшчэ і Францыі. А ў гаспадароў чэмпіянату ў гэты вечар атрымлівалася практычна ўсё, галы забіваліся на самы розны густ.

У першым матчы 1/2 фіналу ў сераду, 6 ліпеня, сустрэнуцца зборныя Партугаліі і Уэльса. 7 ліпеня ў іншым паўфінале згуляюць зборныя Францыі і Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі