Відэа, як брэсцкі пенсіянер уцякаў ад ДАІ на самаробным трактары

Відэа, як брэсцкі пенсіянер уцякаў ад ДАІ на самаробным трактары

Брэсцкія даішнікі зладзілі пагоню за кіроўцам самаробнага трактара ​​без рэгістрацыйных знакаў. Увагу інспектараў, як паведамляе сайт gaibrest.by, прыцягнула тое, што кіроўца ехаў па дарозе "не вельмі роўна".

Даішнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, уключыўшы пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колеру, а таксама гукавы сігнал. Аднак мужчына паспрабаваў уцячы.

Пераслед самаробнага трактара цягнуўся нядоўга: супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго ў лесе.

Паведамляецца, што кіраваў трактарам нецвярозы 62-гадовы мужчына. На яго склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі