VICIOUS CRUSADE выдае юбілейны рэліз і святкуе Хэлоўін

У 2009 годзе спаўняецца 10 год з моманту выхаду ў свет другога паўнавартастнага альбома VICIOUS CRUSADE - «The Unbroken», які лічыцца адным з самых значных на беларускай метал-сцэне. Дзякуючы поспеху альбома гурт праз некалькі месяцаў стаў вядомы не толькі ў сябе на радзіме, але і за яе межамі. Песні альбома і зараз гучаць у эфіры радыёстанцый. Наогул, за два гады колькасць праслухоўванняў «The Unbroken» на сайце Last.fm перавысіла 60 тысяч.

Альбом у 1999 годзе быў выдадзены на звычайнай касеце, двойчы перавыдаваўся (у 2000 і 2003),  стаў калекцыйнай рэдкасцю.

Па выпадку юбілею альбома і ў знак удзячнасці сваім прыхільнікам VICIOUS CRUSADE выдаюць трэцце выданне  «The Unbroken» – 10th Anniversary Edition. Новы калекцыйны рэліз будзе ўключаць буклет на 16 старонках, 11 арыгінальных  рэмастэрынгаваных трэкаў, а таксама чатыры бонусы, спеціяльна запісаных гуртом з гасцямі-музыкамі.

З гэтай нагоды 31-га кастрычніка VICIOUS CRUSADE дадуць канцэрт у сталічным клубе Westworld Club, і адсвяткуюць такім чынам Хэлоўін. На працягу дзьвюх гадзін гурт выканае ўсе песні з юбілейнага рэлізу і лепшыя кампазіціі з іх альбомаў.

У канцэрце возьмуць удзел гурты NIGHTSIDE GLANCE, AILLION, EVIL і SYMPHONY OF SEVEN. Алесь Таболіч  (ZNICH) выканае традыцыйны хіт «Айчына». А Павал Карнюшын (IMPRUDENCE) падрыхтаваў сюрпрыз.

Альбом «The Unbroken» – 10th Anniversary Edition выдаецца беларускім лэйблам БМА Group. І кожны, кто прыйдзе на канцэрт, будзе мець магчымасць набыць альбом танней.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі