Віцебскія падлеткі скралі 170 пачкаў марозіва

Віцебскія падлеткі скралі 170 пачкаў марозіва

Больш за 170 пачкаў марозіва скралі падлеткі ў Віцебску, распавёў агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Калыска.

У міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Ён распавёў, што з з халадзільніка каля аднаго з жылых дамоў па вуліцы Багатырова ў мікрараёне Білева скралі марозіва. Па словах мужчыны, зламыснікі пашкодзілі замок у халадзільнай скрыні. Шкоду ён ацаніў на суму больш як 320 рублёў.

Знайсці зламыснікаў дапамагла камера відэаназірання, размешчаная на суседнім доме. Выявілася, што гэта чацвёра мясцовых падлеткаў. Відэакамера зняла, як яны сарвалі замок і спрытна перагрузілі марозіва з халадзільніка ў пакет.

Падчас расследавання хлопцы прызналіся ў аналагічным крадзяжы ў іншым раёне Віцебска. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі