“Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус

“Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус

“Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус. Пра гэта гаворыцца ў адказе з Віцебскага абласнога савета, які атрымаў старшыня мясцовай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў.

Як вядома, масавыя пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій былі знойдзены ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. У траўні 2017-га там працавалі супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Алег Іоў і байцы 52-га пошукавага батальёну. Яны знайшлі чарапы з агнястрэльнымі раненнямі, гільзы, абутак, манеты. Справаздачу цяпер вывучаюць віцебскія ўлады. Прызначаны яшчэ шэраг спецыяльных даследаванняў і экспертыз, па выніках якіх і будзе прынятае рашэнне наконт надання гісторыка-мемарыяльнага статусу.

Радыё Свабода адзначае, што пра масавыя расстрэлы, якія адбываліся ў 1930-я гады, распавядалі жыхары вёскі Хайсы і навакольных населеных пунктаў. Мясцовыя ўлады аднесліся да гэтага сур’ёзна пасля таго, як у лесе пачалі адкрывацца ўсё новыя невядомыя масавыя пахаванні. Аднак пакуль ушанаваннем памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій займаюцца толькі грамадскія актывісты з ініцыятывы “Хайсы”. Яны ўсталявалі ў лесе некалькі дзясяткаў мемарыяльных крыжоў.

“Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мемарыяльны статус
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі