Віцебскі тэатр адмяніў спектаклі, адзін з акцёраў з каранавірусам у рэанімацыі

Віцебскі тэатр адмяніў спектаклі, адзін з акцёраў з каранавірусам у рэанімацыі

Тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску адмяніў спектаклі, якія мусілі адбыцца 29 і 31 сакавіка. Прычынай называецца рэзкае падзенне ў апошнія тыдні продажу білетаў — з-за каранавіруса людзі стараюцца больш знаходзіцца дома.

"Вы ж ведаеце сітуацыю ў Беларусі і свеце", — сказалі Еўрарадыё ў тэатры.

Аднак, як высвятляецца, захварэў на каранавірус адзін з акцёраў, ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Яшчэ каля дзясятка супрацоўнікаў тэатру цяпер на бальнічным. Аднак каранціну няма, бліжэйшыя спектаклі запланаваныя на канец красавіка.

Сайт nn.by паведамляе, што заражаны — гэта 75-гадовы Віктар Дашкевіч. Сайт news.vitebsk.cc дадае, што акцёр падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, яго стан стабільна цяжкі.

Віцебскі тэатр адмяніў спектаклі, адзін з акцёраў з каранавірусам у рэанімацыі
kolastheatre.by

Тым часам у Віцебска і Віцебскай вобласці прыходзяць трывожныя весткі пра сітуацыю з заражэннем каранавірусам. Чакаецца, што ў панядзелак Міністэрства аховы здароўя дасць афіцыйную інфармацыю на гэты конт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі