Віцебскі апазіцыянер заклеіў рот скотчам, каб яго не абвінавацілі ў лаянцы

У Віцебску затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Парсюкевіч. У момант затрымання ён моўчкі заклеіў сабе рот скотчам, каб пасля яго не замглі абвінаваціць у нецэнзурнай лаянцы.
Машына апазіцыянера была спыненая каля яго дома супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Міліцыянты паведамілі актывісту, што ягоны аўтамабіль быццам бы знаходзіцца ў вышуку і запатрабавалі праехаць у пастарунак міліцыі, паведамляе сайт “Хартыі ‘97”.

Нагадаем, учора ў Гомелі па падобным сцэнары быў затрыманы каардынатар Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора. Ягоную машыну спынілі па такой самай прычыне, а пасля ў пастарунку на яго быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку.

Суд пакараў Кацору 7-ю суткамі адміністрацыйнага арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі