Віцебскай пенсіянерцы падпалілі гаўбец

Віцебскай пенсіянерцы падпалілі гаўбец

9 чэрвеня ў 13:10 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на гаўбцы ў доме па вуліцы Петруся Броўкі.

Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння праз некалькі хвілін. Яны высветлілі, што гарыць гаўбец на чацвёртым паверсе дзесяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома. 71-гадовай гаспадыні кватэры на момант пажару дома не было — яна знаходзілася на лецішчы.

Агонь знішчыў маёмасць на гаўбцы, закураныя сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай пажару стаў падпал кінутым недапалкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі