Віцебскаму прадпрымальніку пагражае 6 гадоў турмы за “збіццё” міліцыянта

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да віцебскага актывіста прадпрымальніцкага руху Сяргея Парсюкевіча.
Як паведаміў сам прадпрымальнік, пракуратура Маскоўскага раёна Мінска завяла справу за гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да работніка міліцыі. Парсюкевічу па гэтым артыкуле пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Інцыдэнт, які расследуе пракуратура, адбыўся ў мінскім прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па словах прадпрымальніка, 21 студзеня, калі ён адбываў 15-сутачны арышт за ўдзел у мітынгу 10 студзеня, яго збіў міліцыянт.

Аднак у выніку ў нападзе абвінавацілі самога Парсюкевіча. 4 сакавіка ён павінен прыбыць на чарговы допыт у пракуратуру, куды збіраецца пайсці разам з адвакатам Верай Страмкоўскай. Пакуль яго выклікаюць у якасці падазронага.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі