Ветэранаў Вялікай Айчыннай дапытваюць па справе аб выбуху

У Гомельскай вобласці міліцыя ў межах расследавання справы аб выбуху ў Мінску праверыла пажылых сябраў апазіцыйных партый.
У Мазыры міліцыянты апыталі былога вязня фашысцкіх лагераў, сябра Партыі камуністаў Беларускай Уладзіміра Жоглу і ўзялі ў яго аналіз сліны. Па словах 71-гадовага камуніста, яго прымусілі сфатаграфавацца ў анфас і ў профіль пад нейкім нумарам. Ён адзначыў, што такой знявагі не адчуваў з часоў знаходжання ў лагеры смерці.

Узоры сліны ўзялі таксама ў пенсіянераў, сябраў ПКБ Юрыя Бокава і Яўгена Брусніцына з Мазыра. У Рэчыцы праверылі каля дзесяці пажылых сябраў апазіцыйных партый, у тым ліку і ветэрана вайны, 85-гадовага Барыса Саланца.

“Хартыя'97”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі