Вернікаў выштурхалі з Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

6 снежня ў Мінску адбыўся хросны ход і малітоўнае стаянне супраць індывідуальных нумароў у пашпартах. Каля 25 чалавек, якія ў ім удзельнічалі, прайшлі хросным ходам ад Адміністрацыі прэзідэнта да Міністэрства ўнутраных справаў па праспекце Незалежнасці, а пасля па вул. Гарадскі Вал – да Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. Такія акцыі стала праводзяцца на працягу васьмі год, пратэстоўцы заўжды сустракаюцца з чыноўнікамі, якія гэтым разам выказвалі заклапочанасць падзеямі ў Пензе. Аднак з Мінскага епархіяльнага ўпраўлення вернікаў выштурхалі ў адказ на адмову пакінуць памяшканне, не сустрэўшыся з адказнымі асобамі. “Нават у Адміністрацыі прэзідэнта нам прапанавалі прайсці і сесці, а тут свае праваслаўныя - выштурхалі”, - сказала адна з удзельніц акцыі Алена.


Паводле Інтэрнэт-парталу “Царква”