Венгрыя адмовілася выконваць міграцыйныя правілы ЕС

Венгрыя на нявызначаны тэрмін прыпыніла дзеянне дакумента па абароне правоў бежанцаў, які дазваляе краінам Еўрасаюза высылаць нелегальных мігрантаў у краіны, адкуль яны прыбылі. Гэта рашэнне прынята праз некалькі дзён пасля таго, як венгерскія ўлады абвясцілі аб будаўніцтве сцяны ўздоўж мяжы з Сербіяй, якая павінна абараніць краіну ад нелегальных мігрантаў.

“Венгрыя выкарыстала ўсе свае рэзервы, ― заявіў у аўторак прадстаўнік урада. ― Сітуацыя патрабуе прыняцця экстранных мер. У гэтай сітуацыі, што пастаянна пагаршаецца, Венгрыі неабходна дзейнічаць, не чакаючы рашэнняў ЕС”, ― паведамляе ВВС.

Еўракамісія запатрабавала ад Будапешта “неадкладных тлумачэнняў” ў сувязі з адмовай прытрымлівацца правіла.

Паводле афіцыйных дадзеных, у гэтым годзе ў Венгрыю ўехала больш за 60 тысяч нелегальных мігрантаў. Са студзеня па сакавік 2015 ў Венгрыі было пададзена 32,8 тысяч прашэнняў аб прытулку. Гэта другая пасля Германіі краіна ЕС па ліку такіх прашэнняў.

Фота: Laszlo Balogh/Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі