Вецер перакуліў грузавік на Віцебшчыне, на трасу вылілося каля тоны алівы

Магістральны цягач перакулены парывам ветру на аўтатрасе ў Віцебскай вобласці, на дарогу вылілося каля тоны трансмісійнай алівы, паведамляе "Інтэрфакс". Магістральны цягач, які належыць прыватнай асобе, перавозіў 70 пяцідзесяцілітровых бочак з трансмісійнай алівай. Хутчэй за ўсё, з-за рэзкага парыву ветра блізу вёскі Нікіціха Шумілінскага раёна (Віцебская вобл.) аўтамабіль перакуліўся, з бочак вылілася каля тоны алівы. Кіроўца фуры не пацярпеў. У цяперашні час выратавальнікі Шумілінскага раённага ўпраўлення МНС вядуць працу па зборы разлітай алівы і ачыстцы тэрыторыі. Паводле іх звестак, навакольнаму асяроддзю нанесены мінімальная шкода.

Дарэчы, моцны парывісты вецер у Віцебскай вобласці стаў прычынай яшчэ некалькіх наздвычайных сітуацыяў прыроднага характару. Па вобласці былі адзначаныя некалькі выпадкаў абрыву правадоў і абясточванні населеных пунктаў. Так, у Аршанскім раёне сарваныя дахі некалькіх хат і разбураная неэксплуатаваная стайня, у Лёзненскім - сарваныя дахі з фермы і майстэрняў, у Бешанковіцкім - сарваныя дахі з чатырох хат і дзвюх фермаў. Паступілі паведамленні аб малазначных разбурэннях у Шумілінскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі