Вазняцкі ачоліла рэйтынг WTA, Сасновіч паднялася на 46-е месца

Вазняцкі ачоліла рэйтынг WTA, Сасновіч паднялася на 46-е месца

29 студзеня быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Пасля перамогі на Australian Open яго ўзначаліла датчанка Каралін Вазняцкі, былая першая ракетка свету (7965 ачкоў). На другім месцы румынка Сімона Халеп (7715), на трэцім — украінка Эліна Світоліна (6085).

Беларуска Аляксандра Сасновіч паднялася на рэкордны для сябе 46-ы радок у рэйтынгу (тыдзень таму яна была 56-й). Арына Сабаленка таксама палепшыла сваю пазіцыю — паднялася з 66-га на 65-е месца. Вера Лапко была 134-й, а стала 133-й. Вікторыя Азаранка, якая пакуль не гуляе, паднялася з 209-га на 208-ы радок.

Вазняцкі ачоліла рэйтынг WTA, Сасновіч паднялася на 46-е месца
Аляксандра Сасновіч. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі