Вы тут

Важна не тое, як галасуюць, а тое, як лічаць: як змяніць сітуацыю?

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына \ svaboda.org

Адмысловая працоўная група з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных партый распрацавала свае прапановы па змене выбарчага заканадаўства. З тым, каб выбары сталі больш празрыстымі і справядлівымі. Распрацаваныя прапановы былі накіраваныя ў Цэнтрвыбаркам і Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Якія адказы на свае прапановы атрымалі распрацоўшчыкі зменаў у выбарчае заканадаўства ад ЦВК і Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра? Ці дастаткова ўнясення зменаў у заканадаўства, каб выбары сталі сумленнымі і празрыстымі? Як адказы з ЦВК і ІАЦ паўплывалі на планы кампаніі “Права выбару”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару” Вольга Кавалькова і Аляксей Сігаеў.