В.Азаранка прайграла ў другім крузе тэніснага турніру ў Амелія-Айлендзе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (28-е месца ў рэйтынгу) завяршыла выступ у адзіночным разрадзе турніру ў Амелія-Айлендзе (Фларыда, ЗША) з прызавым фондам 600 тыс. долараў. 9 красавіка ў другім крузе (1/16 фіналу) У.Азаранка прайграла Дамініцы Цыбульковай са Славакіі (34) — 5:7, 6:4, 2:6. Падчас матчу беларуска дапусціла 11 двайных памылак (у суперніцы тры), узяла шэсць геймаў на чужой падачы, але на сваёй аддала восем.

У адзіночным разрадзе засталася адна прадстаўніца Беларусі — Вольга Гаварцова (43). Яна напярэдадні ўзяла верх над 11-й ракеткай міру Марыён Барталі з Францыі.