Вайсковыя верталёты ляцелі над Мінскам — гэта небяспечна? Запыталіся ў эксперта

Без панікі, гэта іх нармальны маршрут / Еўрарадыё
Без панікі, гэта іх нармальны маршрут / Еўрарадыё

Зона ўзлёту і пасадкі ваеннага аэрадрома Мачулішчы, а таксама схемы прыбыцця і вылету захопліваюць паветраную прастору над горадам. Мы проста адвыклі ад самалётаў, якія гудуць над галавой, упэўнівае суразмоўнік Еўрарадыё, эксперт у авіяцыйнай сферы, які пажадаў застацца ананімным.

Военные вертолёты летели над Минском — не опасно ли это? Спросили у эксперта
Расійскія верталёты ў Мачулішчах / тэлеграм-канал "ОтВинта | Авиация Беларуси"

Учора ўвечары над галавой у мінчукоў праляцелі расійскія верталёты Ка-52, Мі-8 і Мі-26, паведамляў тэлеграм-канал "ОтВинта | Авиация Беларуси". Яны пакідалі Беларусь пасля ўдзелу ў вучэннях "Захад-2021". А па дарозе дадому селі для дазапраўкі на аэрадроме Мачулішчы. Мінчукі, убачыўшы вайсковую авіяцыю над горадам, занепакоіліся і выказалі здагадку, што верталёты маглі б выбраць і іншы маршрут.

"Схемы ўзлёту і заходу на пасадку з адным з курсаў на Мачулішчах праходзяць проста над Мінскам. А да нядаўняга часу над горадам кружыліся яшчэ і самалёты, якія садзіліся і ўзляталі ў аэрапорце Мінск-1 [спыніў сваю дзейнасць у 2015 годзе. — Еўрарадыё]. Проста цяпер авіяцыя над горадам лётае рэдка, адсюль і такі ажыятаж", — кажа эксперт.

Вертолеты над Минском

Для тых, хто застаўся незадаволены ўчорашнім імправізаваным паветраным парадам, наш суразмоўнік дадае: вы забыліся, як у савецкія часы гудзеў аэрапорт Мінск-1!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі