Вы тут

Вайскоўцы, выратавальнікі і дыпламаты прачыталі сумны верш Якуба Коласа

Вайсковец чытае верш Якуба Коласа / Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі трох міністэрстваў: Мінабароны, МНС і МЗС — запісалі відэа, на якім чытаюць верш Якуба Коласа “Адлёт жураўлёў”. Акцыя прымеркаваная да дня нараджэння паэта. У кадрах — вайскоўцы (будучыя, цяперашнія і былыя), выратавальнікі, дыпламаты, супрацоўнікі цэнтральных апаратаў міністэрстваў. Кожны чытае па два ці чатыры радкі.

“Адлёт жураўлёў” — адзін з ранніх вершаў Якуба Коласа. Ён апублікаваны ў 1910 годзе ў першым збонніку паэта — “Песні жальбы”. Гэта сумны восеньскі верш, прысвечаны заміранню прыроды перад зімой і адлёту птушак у вырай.

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне. Бацька будучага паэта працаваў лесніком, маці займалася хатняй гаспадаркай. Якуб Колас — аўтар эпічных паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Таксама ў школах праходзяць яго вершы і трылогію “На ростанях”. Побач з Янкам Купалам, Якуб Колас — адзін з галоўных беларускіх паэтах ХХ стагоддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.