Вайцюшкевіч прэзентуе канцэртнік на вершы Караткевіча

26 лістапада ў Палацы культуры чыгуначнікаў пройдзе вялікі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra, прысвечаны 80-годдзю са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ўладзіміра Караткевіча. Падчас канцэрта адбудзецца прэзентацыя першага канцэртнага альбома Вайцюшкевіча пад назвай “Беларуская песня”. У альбом увайшлі 12 кампазіцый на вершы паэта і некалькі бонусаў, што карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў прыхільнікаў музыкі, напісаныя на вершы сяброў Караткевіча – Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і іншых.

Агляд альбома чакайце неўзабаве ў эфіры і на старонцы Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі