Ватыкан прымушае кінематаграфістаў тысячу разоў падпісацца на сваю газету

Ватыкан не намераны каментаваць новы фільм рэжысёра Рона Говарда "Анёлы і дэманы", каб не ствараць карціне дадатковую рэкламу.


"Я пагаджуся выказаць сваё меркаванне толькі ў тым выпадку, калі стваральнікі фільма аформяць тысячу гадавых падпісак на нашу афіцыйную газету", - пажартаваў прэс-сакратар Папы Рымскага.

Ватыкан забараніў здымачнай групе працаваць на тэрыторыі горада-дзяржавы.

На прэм'еры карціны, рэжысёр Рон Говард паведаміў журналістам, што Святы прастол выкарыстаў свае сувязі, каб перашкодзіць здымкам нават за межамі сваёй юрысдыкцыі.

У адрозненне ад Ватыкану, каталіцкія арганізацыі па ўсім свеце праводзяць актыўную тлумачальную працу з мэтай выкрыцця ідэй фільма "Анёлы і дэманы".

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі