Варатар зборнай Беларусі Андрэй Мезін прапусціць чэмпіянат свету па хакеі?

Варатар зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Мезін, магчыма, не прыме ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў Канадзе.
У прыватнасці, галкіпер адзначыў: "Нядаўна ў мяне адбыўся развод, што, зразумела, не дадае яркіх уражанняў… Але нерваванне адбілася на выступленні ў мінулым сезоне… Увесь час у галаву лезлі думкі, якія адцягвалі ад хакея. І так цэлы год. Эмацыйна выматаны, неабходна разабрацца ў сабе. Таму гарантаваць прыезд у зборную Беларусі не магу. Я прызвычаіўся заўсёды дасягаць максімальнага выніку, а не адбываць нумар. Ужо лепш не буду нікому замінаць".

"Прессбол"